Прадстаўнік каманды urbanhelp.eu прыняў удзел у семінары-кампусе «Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Украіна-Беларусь: паразуменне і супраца дзеля Перамогі», які адбыўся ў Любліне ў ліпені 2023 году.
Сустрэча сабрала каля 20 беларускіх і ўкраінскіх актывістаў і экспертаў, якія прыехалі з Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Германіі. Сферамі іх экспертызы з'яўляюцца правы чалавека, гендарная роўнасць, экалогія, моладзевая палітыка, сацыяльнае прадпрымальніцтва, праблематыка мясцовых супольнасцяў, гарадское развіццё, а таксама даследаванні грамадскай думкі і камунікатыўныя тэхналогіі.
Кампус працаваў цягам трох дзён у афлайн-фармаце і меў семінарскі складнік, серыю дыскусій, а таксама фарсайт-сесію. Удзельнікі і ўдзельніцы канстатавалі адсутнасць сістэматычнай камунікацыі паміж беларускімі і ўкраінскімі АГС, агульнай стратэгіі супраціву выклікам вайны. У выніку сёння беларусы і ўкраінцы маюць сур'ёзныя праблемы ва ўзаемным успрыманні.
Канцэпцыя кампуса – пошук і стварэнне супольных украінска-беларускіх праектаў, якія наўпрост паўплываюць на сітуацыю з поўнамаштабным уварваннем Расіі ва Украіну, пашыраць поле магчымасцяў для набліжэння перамогі над агульным для ўкраінцаў і беларусаў ворагам за кошт ужывання сацыяльнай экспертызы грамадзянскай супольнасці.
Галоўным вынікам падзеі стала стварэнне беларуска-ўкраінскай камунікацыйнай пляцоўкі, скіраванай на ўзмацненне прамога ўзаемадзеяння беларускіх і ўкраінскіх грамадскіх арганізацый, у тым ліку стварэнне агульных стратэгій інфармацыйнага супраціву агрэсіі Расіі. Падчас мерапрыемства былі створаныя канцэпты супольных украінска-беларускіх праектаў як на перыяд вайны, так і ў пасляваенны час.
Плануецца, што досвед кампуса стане асновай для арганізацыі наступных сустрэч АГС Украіны і Беларусі ў сталым фармаце. Праграмныя дакументы па яго выніках будуць разасланыя па каналах арганізацый грамадзянскай супольнасці Украіны-Беларусі, а таксама ў дэмакратычныя СМІ абедзвюх краін.
Люблін як месца першай сустрэчы быў абраны не выпадкова. Яго роля не абмяжоўваецца сімвалічным складнікам Люблінскай уніі 1569 года, але азначае рух да трансфармацыі “Люблінскага трохкутніка”, як палітычнага і эканамічнага саюза Польшчы, Літвы і Ўкраіны, у “Люблінскі чатырохкутнік”, з далучэннем да яго суверэннай дэмакратычнай Беларусі.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў незалежны экспертны цэнтр, створаны групай беларускіх прафесіяналаў у сферы медыя і камунікацый. Праект рэалізаваны пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Меркаванні ўдзельнікаў сэмінара-кампуса можна прачытаць па спасылкам тут (бел.) і тут (укр.).
Пост-рэліз
Сайт urbanaid.me создан в рамках проекта «Mentoring Platform for Belarusian Civic Activists» (2022), реализуемого консорциумом организаций Capacity for Democracy e.V. (Германия), International Public Association of Environmentalists (Беларусь), Ukrainian Expert Foundation (Украина) при поддержке Министерства иностранных дел Федеративной Республики Германия.