header

Mentoring Platform for Belarusian Civiс Activists

Mentoring Platform for Belarusian Civic Activists - гэта міжнародная ініцыятыва, якая аб’ядноўвае экспертаў і экспертак з розных краін для прасоўвання грамадскіх інтарэсаў і падтрымкі сумесных дзеянняў у галіне ўстойлівага гарадскога развіцця. Ініцыятыва дзейнічае з 2022 году.

Мы перакананыя, што грамадзянская супольнасць з’яўляецца ключавой рухаючай сілай зменаў і прагрэсу ў краінах Усходняга партнёрства. Мэта ініцыятывы — садзейнічаць рэалізацыі гэтых зменаў праз падтрымку грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх актывістаў і актывістак. Мы імкнемся даць ім магчымасць ствараць новыя партнёрствы, умацоўваць сувязі са сваімі супольнасцямі, павышаць свой патэнцыял і забяспечваць устойлівасць для эфектыўнай і доўгатэрміновай дзейнасці.

Advocacy

Мы прасоўваем грамадскія інтарэсы ў галіне ўстойлівага развіцця гарадоў і папулярызуем мэты ўстойлівага развіцця.

Impact

Мы імкнёмся павялічыць уплыў грамадскасці на працэсы трансфармацыі гарадоў праз умацаванне патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці і наладжванне новых партнёрстваў паміж імі для сумесных дзеянняў.

Development

Мы дзейнічаем у інтарэсах устойлівага развіцця гарадоў і ўмацавання патэнцыялу грамадзянскай супольнасці як важнай складовай гэтага працэсу.


Як мы працуем?

Даследаванні

Мы даследуем стан арганізацый грамадзянскай супольнасці для выяўлення іх патрэбаў і актуальных праблем, з якімі яны сутыкаюцца.

Навучанне

Мы распрацоўваем навучальныя праграмы і анлайн-курсы для грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх актывістаў і актывістак, якія імкнуцца ўнесці свой уклад у ўстойлівае развіццё гарадоў і дапамагчы ўмацаваць іх патэнцыял для эфектыўных дзеянняў.

Нэтворкінг

Мы наладжваем супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі арганізацыямі і грамадзянскімі актывістамі і актывісткамі, якія падзяляюць нашы імкненні зрабіць развіццё гарадоў устойлівым, кліматычна нейтральным і адпаведным інтарэсам гараджан.

Падтрымка

Мы імкнёмся дапамагаць грамадскім арганізацыям пераадольваць выклікі і праблемы, якія перад імі стаяць, каб актывізаваць іх дзейнасць у інтарэсах устойлівага гарадскога развіцця.

Наша каманда

Daniel George

Daniel George

Анна Ляшук

Денис Кобрусев

Ольга Матвеева

Василий Наумов


Сайт urbanhelp.eu быў створаны ў рамках праекта «Mentoring Platform for Belarusian Civic Activists» (2022), які рэалізоўваўся кансорцыумам арганізацый Capacity for Democracy e.V. (Нямеччына), International Public Association of Environmentalists (Беларусь), Ukrainian Expert Foundation (Украіна) пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нямеччына.

Арганізацыі


Пры падтрымцы