header

Акселератар актывісцкіх і журналісцкіх расследаванняў


Free Belarus Center запускае Акселератар актывісцкіх і журналісцкіх расследаванняў.

FBC запрашае беларускіх актывістаў_ак і журналістаў_ак, што знаходзяцца ў Беларусі ці за яе межамі прыняць удзел у 6-месячнай праграме.

Аб праграме

Напэўна вы раней неаднаразова чулі словазлучэнне «расследавальніцкая журналістыка». А ці могуць займацца расследаваннямі грамадзянскія ініцыятывы? Мы лічым, што могуць!

Вашая ініцыятыва працуе ў сферы абароны правоў беларускіх палітвязняў, дактароў ці выкладчыкаў? А можа, вас цікавіць барацьба з карупцыйнымі схемамі ці палітычнымі лобі беларускага рэжыму ў іншых краінах? Вы даўно хацелі, але ніяк не адважваліся перайсці ад журналістыкі навін да расследавальніцкай? Калі так, то гэтая магчымасць для вас.

У рамках акселератара ўдзельнікі_цы будуць працаваць над сваімі ідэямі расследаванняў, атрымліваць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у гэтай сферы, а лепшыя атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі сваёй працы.

Ментары праграмы:

        • Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.by
        • Аляксей Карпека, першы беларускі журналіст, які ўвайшоў у шорт-ліст European Press Prize, BuroMedia
        • Айганыш Айдарбекава, расследавальніца Bellingcat

FBC чакае вашу заяўку, калі вы:

        • журналіст_ка ці актывіст_ка з малым досведам вядзення расследаванняў ці ўвогуле без яго;
        • жадаеце навучыцца бяспечна праводзіць рэсёрч, збіраць і аналізаваць адкрытыя дадзеныя;
        • маеце ідэю расследавання, накіраванага на дэмакратызацыю Беларусі і падтрымку грамадзянскай супольнасці;
        • хочаце атрымаць ментарскую і фінансавую падтрымку вашай ідэі

Заяўка на ўдзел павінна змяшчаць апісанне ідэі для расследавання, над якой вы хочаце працаваць.

Запоўніць заяўку (дэдлайн — 10 красавіка).

Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звяза 1-3 траўня. Аплікантам_кам рэкамендуецца мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. Арганізатары не аказваюць падтрымку ў атрыманні візы. Месца правядзення мы паведамім адабраным удзельнікам_цам. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

Акселератар складаецца з двух этапаў:

Першы этап:

        • Удзел у выязным трэнінгу 1-3 траўня
        • Пітчынг ідэй расследаванняў і адбор лепшых праектаў (анлайн)

Другі этап:

        • Удзельнікі_цы, якія паспяхова прайшлі пітчынг, змогуць паўдзельнічаць у другой паездцы – study visit у профільныя арганізацыі
        • Усе праекты, якія прайшлі на другі этап, атрымаюць магчымасць анлайн ментарства з адным з трох ментараў праграмы
        • Тры лепшыя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку

Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 1-3 траўня.


Крыніца: freebelarus.center