Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае набор на базавы анлайн-курс пра тое, як прасоўваць сваю дзейнасць праз якасны і інфарматыўны візуал.
На курсе можна даведацца, як дызайн уплывае на прасоўванне праектаў, разбіраць паспяховыя кейсы, а таксама папрактыкуемся разам з трэнеркамі. Папрацуем з такімі пытаннямі:
Асновы кампазіцыі: што працуе добра, што не вельмі
Цябе чакае 6 анлайн-заняткаў.
Увага: гэта не лекцыйны курс. Падчас сустрэчаў мы будзем падзяляцца на маленькія групкі, разам рабіць практыкаванні, дыскутаваць. Падавайся, толькі калі ты гатовы_ая карыстацца мікрафонам і актыўна ўключацца ў заняткі. Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб ты мог_магла разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеру і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі. Калі ласка, ацані свае магчымасці па часе і высілках, якія ты гатовы_ая ўкласці ў навучанне.
Для каго курс: для актывістаў_ак, якія не маюць досведа (ці маюць мінімальны) у распрацоўцы візуала, пачатковы ці сярэдні ўзровень ведаў у тэме стварэння візуала, аднак важна, каб у вас была патрэба і матывацыя ў гэту тэму пагрузіцца.
Заняткі будуць праходзіць штосераду ў 18:30 і штосуботу ў 14:00 (час па Мінску). Першы занятак будзе 10 красавіка. Прыкладны час адной сустрэчы – 1,5 гадзіны.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 красавіка, 18:00 па Мінску. Рэгістрацыя.
Паводле https://rada.fm/
Сайт urbanaid.me создан в рамках проекта «Mentoring Platform for Belarusian Civic Activists» (2022), реализуемого консорциумом организаций Capacity for Democracy e.V. (Германия), International Public Association of Environmentalists (Беларусь), Ukrainian Expert Foundation (Украина) при поддержке Министерства иностранных дел Федеративной Республики Германия.