Азеляненне: Факты і лічбы

Команда UrbanAid
02 апреля 2024

Аснова любога пачынання, каб змяніць горад – гэта даследаванне, веданне фактаў і дадзеных. Менавіта для гэтага ў гэтым спісе сабраныя найважнейшыя, дзіўныя і нават натхняльныя факты. Падрыхтавана паводле citychangers.org.

Ці ведалі вы?

Гарады і гараджане vs. раслін і жывёл

    • Гарады спажываюць 78% сусветнай энергіі і вырабляюць больш за 60% выкідаў парніковых газаў, займаючы пры гэтым менш за 2% нашай планеты.
    • На кожнага новага жыхара ў багатых краінах прыпадае ў сярэднім 355 м2 забудаванай плошчы, у краінах з сярэднім узроўнем даходаў – 125 м2, а ў краінах з нізкім узроўнем даходу – 85 м2.
    • Найбольш урбанізаванымі рэгіёнамі з’яўляюцца Паўночная Амерыка (каля 82% гараджанаў жывуць у гарадах), Лацінская Амерыка і краіны Карыбскага басейну (каля 80% гарадскіх жыхароў) і Еўропа (каля 73% гарадскіх жыхароў).
    • Афрыка і Азія – гэта ў асноўным сельскія рэгіёны, у гарадах пражываюць 40% і 48% жыхароў.
    • Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе, каб на кожнага гарадскога жыхара прыпадала не менш за 0,5-1 гектара зялёных насаджэнняў на адлегласці 300 метраў ад уласнага дому.
    • Гарады з самым высокім адсоткам зялёных насаджэнняў – Осла (68%), Масква (54%) і Сінгапур (47%). Гарады з самым нізкім адсоткам – Дубай (2%), Стамбул (2,2%) і Мумбай (2,5%).
    • У сярэднім мы праводзім 90% свайго часу ў памяшканні.
    • Чакаецца, што жыхары гарадоў з нізкім узроўнем даходаў пражывуць на 10 гадоў менш, чым тыя, хто мае больш высокі даход, з-за даступнасці зялёных насаджэнняў для больш багатых людзей (якія жывуць пераважна ў адкрытых, зялёных раёнах), і бедных, які жывуць у перанаселеных, бетонных раёнах.
    • З-за імклівага развіцця гарадоў 8% відаў наземных пазваночных жывёлаў апынуліся пад пагрозай знікнення.

 Важнасць расліннасці

    • Зялёныя насаджэнні, інтэграваныя ў будынкі, існуюць шмат стагоддзяў. Адзін з прыкладаў – Вісячыя сады ў Вавілоне.
    • У Старажытнай Грэцыі і Рымскай імперыі такія расліны як аліўкавае дрэва і вінаградныя лозы, мэтанакіравана выкарыстоўваліся ў якасці павойных раслінаў для сценаў.
    • У эпоху індустрыйных гарадоў зялёныя насаджэнні (напрыклад, паркі і сады) сталі выкарыстоўвацца ў якасці славутасцяў, якія ўпрыгожваюць гарады.
    • Дарослае дрэва паглынае 21,6 кг вугляродаў на год і выдзяляе кісларод, дастатковы для жыцця двух чалавекаў.
    • Зялёныя сцены паляпшаюць якасць гарадскога паветра – расліны паглынаюць CO2, цяжкія металы і часцінкі пылу, якія цыркулююць у паветры.
    • Зялёныя насаджэнні за вокнамі школаў павялічваюць паспявальнасць вучняў і вынікі іх вучобы.
    • У жыхароў, якія жывуць ува ўмовах недахопу зялёных насаджэнняў паблізу, на 55% павялічваецца рызыка развіцця дэпрэсіі, трывожнасці і злоўжывання псіхаатыўнымі рэчывамі.
    • Мясцовыя лясы памерам з баскетбольную пляцоўку даюць цень, прыцягваюць расліны і жывёлаў і нават назапашваюць вуглярод.
    • Маленькія лясы, у параўнанні са звычайнымі лесапададкамі, растуць у 10 разоў хутчэй, у 30 разоў гусцей і ў 100 разоў больш біялагічна разнастайныя.
    • Зялёныя зоны павышаюць кошт нерухомасці на 15%.
    • У раёнах з наяўнасцю расліннасці можа быць на 14°C прахалоднее, што дапамагае змагацца з эфектам цеплавой выспы.
    • Пасадка дрэваў – адзін з самых эканамічна эфектыўных спосабаў кантроля CO2.

 chicago green

 Віды зялёных насаджэнняў у гарадах

    • Звычайны дах патрабуе капітальнага рамонту кожныя 20-25 гадоў, у той час як “зялёны” дах можа праслужыць у два разы дольш.
    • Зялёныя дахі памяншаюць цеплавы паток праз дахавую сістэму і скарачаюць цяпло, якое сыходзіць з будынка зімой, на 70%, у той час як цяпло, якое паступае ў будынак летам, зніжаецца больш чым на 85%.
    • Апроч іншых пераваг, зялёныя дахі ачышчаюць паветра, змяншаюць узровень шуму, рэгулююць водаспажыванне, рэгулююць тэмпературу ў горадзе, спрыяюць біялагічнай разнастайнасці, даюць магчымасць займацца садоўніцтвам на даху і падвышаюць кошт нерухомасці.
    • Першая зялёная сцяна з'явілася яшчэ ў 1938 годзе.
    • Усяго 1 м2 жывой сцяны вырабляе 1,7 кг кіслароду.
    • Сінгапурскія "Зялёныя сцены Эльміха VGM" - гэта самая вялікая ў свеце вертыкальная азелянённая інсталяцыя плошчай 5300 м2.
    • Перавагі грамадскага садоўніцтва ўключаюць у сябе скарачэнне харчовых перавозак, паляпшэнне здароўя і самаадчування карыстальнікаў, зніжэнне забруджвання навакольнага асяроддзя, стварэнне пачуцця агульнасці і г.д.
    • Гарадская сельская гаспадарка Ганы пастаўляе да 90% свежай гародніны ў горад.
    • Наяўнасць раслін у хаце на 20% паляпшае памяць і канцэнтрацыю ўвагі.
    • Расліннасць у памяшканні павялічвае творчыя здольнасці чалавека на 15%.
    • Зялёныя офісы зніжаюць стрэс, паляпшаюць крывяны ціск, сардэчную дзейнасць, мазгавую актыўнасць і зніжаюць цягліцавую напругу.

Гэтыя лічбы паказваюць, наколькі важная здаровая сіне-зялёная інфраструктура не толькі для нашых гарадоў, але і для нашай цудоўнай планеты ў цэлым.


Крыніца: https://citychangers.org/

Фота: https://unsplash.com/

Подпишись на нашу рассылку

Мы рассылаем только самые интересные новости и события.
© All rights reserved.
Powered by WebPanther.

О проекте

Сайт urbanaid.me создан в рамках проекта «Mentoring Platform for Belarusian Civic Activists» (2022), реализуемого консорциумом организаций Capacity for Democracy e.V. (Германия), International Public Association of Environmentalists (Беларусь), Ukrainian Expert Foundation (Украина) при поддержке Министерства иностранных дел Федеративной Республики Германия.