Як пазбегнуць абрэзкі дрэў "пад слуп"?

Команда UrbanAid
01 апреля 2024

У 2024 годзе ў мінскіх дварах абрэжуць больш за 20 тысяч дрэў.

Жыхары сталіцы скардзяцца, што дрэвы ў мінскіх дварах выглядаюць непрыгожа, акрамя таго, абрэзка "пад слуп" можа шкодзіць дрэвам. Правілы, якія рэгулююць абрэзку, нібыта мусяць гарантаваць, што "слупоў" пад вокнамі не будзе. Але ці так усё проста?

Інфаслужба па рашэнні экапраблем "Зялёны тэлефон" вырашыла разабрацца ў пытанні.

Што мусяць ведаць камунальнікі

Перш за ўсё службы павінныя адрозніваць санітарную, фармавальную і амаладжальную абрэзку. Толькі санітарную можна праводзіць круглы год, а астатнія два віды — з кастрычніка да красавіка. Абразаць галіны зможа толькі кваліфікаваны спецыяліст па азеляненні. Калі дрэвы інтэнсіўна выдзяляюць сок, напрыклад, клён і алешына, то абрэзку праводзяць у кастрычніку.

Наступны фактар — надвор'е. Працы нельга пачынаць у моцны дождж, снегапад, навальніцу, галалёдзіцу, туман, падчас парывістага ветру звыш 14 м/с і тэмпературы паветра ніжэй за мінус 15 °С. Гэта сур'ёзна шкодзіць дрэвам. Адразу пасля абрэзкі дрэў, кустоў усе раны дыяметрам больш за 2 см замазваюць садовым варам або зафарбоўваюць алейнай фарбай на натуральнай пакосце.

Правілы нарэшце забаранілі абразанне дрэў "на слуп". Норма гучыць так: "Не праводзяцца работы па кранаванні (топінгу) дрэў, калі пры абразанні цалкам выдаляюцца крона і верхняя частка ствала дрэва".

Менавіта топінг выклікаў больш за ўсё нараканняў грамадскасці. Камунальнікі называлі топінг "амаладжальнай абрэзкай". Аднак гэта абсалютна розныя паняцці.

У якіх выпадках праводзяць амаладжальную абрэзку?

Амаладжальную абрэзку праводзяць толькі для патэнцыйна небяспечных дрэў з невялікім нахілам ці вялікай вышынёй, а таксама з вярхоўкай, на 50-60% з сухой, якія растуць на дзіцячых пляцоўках, ля тратуара, ля ўваходу ў будынак, над праезнай часткай.

Але магчымая яна толькі ў відаў, што добра ўтвараюць атожылкі: ліпа, таполя, вярба. Абразаць варта да зоны маладых атожылкаў, скарачаючы старыя галіны на 1/2–3/4 ад агульнай даўжыні. Такая абрэзка дрэў праводзіцца паступова цягам 2-3 гадоў, пачынаючы з вярхоўкі шкілетных галін.

Як зразумець, што абрэзку выконвае ўпаўнаважаная арганізацыя?

Тэрыторыя, на якой праводзяцца работы, мусіць быць абазначаная па перыметры стужкамі з указаннем назвы і кантактных звестак асобы, якая ажыццяўляе абрэзку, а таксама кароткай інфармацыі пра работы.

Асаблівыя выпадкі: іглічныя насаджэнні і дрэвы з гнёздамі

Абразаць дрэвы з гнёздамі можна толькі на падставе акта абследавання. Дакумент складае камісія, створаная рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. Магчымая такая абрэзка толькі ў перыяд з 16 жніўня да 14 лютага, а ў іншыя каляндарныя тэрміны — незаконная.

Камунальнікі часта выдаляюць у елак усе галіны ніжняга яруса. Цяпер гэтая практыка таксама стане незаконнай. Норма гучыць так: "Падчас догляду іглічны пародаў дрэў захоўваюцца галіны ніжняга яруса, якія ствараюць спецыфічны мікраклімат, што спрыяе ўтварэнню пласта подсцілу, які дазваляе палепшыць рост раслін, якія выкарыстоўваюцца пры азеляненні". У іглічных дрэў, якія выдзяляюць шмат смалы, раны не замазваюць.

"Зялёны тэлефон" заклікае жыхароў актыўна назіраць за дзеяннямі азеляняльнікаў і камунальных службаў і паведамляць пра ўсе выпадкі парушэнняў падчас абрэзкі дрэў і кустоў.


Паводле euroradio.fm


 

 

Подпишись на нашу рассылку

Мы рассылаем только самые интересные новости и события.
© All rights reserved.
Powered by WebPanther.

О проекте

Сайт urbanaid.me создан в рамках проекта «Mentoring Platform for Belarusian Civic Activists» (2022), реализуемого консорциумом организаций Capacity for Democracy e.V. (Германия), International Public Association of Environmentalists (Беларусь), Ukrainian Expert Foundation (Украина) при поддержке Министерства иностранных дел Федеративной Республики Германия.