Канферэнцыя: “Гарадскі актывізм у Беларусі: Новыя выклікі. Лічбавая рэальнасць”

Трохдзённая канферэнцыя для беларускіх актывістаў і прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятываў, які працуюць у галіне гарадскога развіцця, экалогіі, урбаністыкі, культуры і ўзмацнення мясцовых супольнасцяў.

  • Тэрмін правядзення: 25-27.11.2022
  • Месца правядзення - Варшава
  • Зарэгістравацца можна да 15 лістапада ўключна.

Пачатак канферэнцыі праз:

Дзён
:
Гадзін
:
Хвілін
:
Секунд

Канферэнцыя накіравана на пашырэнне магчымасцяў супольнасці экспертаў у галіне гарадскога развіцця, а таксама гарадскіх актывістаў і актывістак, якія ўносяць свой унесак у SMART-трансфармцыю беларускіх гарадоў, ды імкнуцца да дэмакратычнага развіцця дзеля лепшай агульнай будучыні.

Наша мэта — дапамагчы ў стварэнні бяспечнага і прадукцыйнага асяроддзя для развіцця гарадскіх ініцыятываў, арыентаваных на дэмакратычнае беларускае грамадства; паглыбiць патэнцыял беларускіх НДА і актывістаў, якія ўдзельнічаюць у грамадскім абмеркаванні тэм устойлівага развіцця, электроннага ўрада і горадабудаўніцтва, падтрымліваючы такім чынам гарадскіх актывістаў, якія супрацьстаяць рэпрэсіўнаму рэжыму.

Падчас гэтага мерапрыемства, у прыватнасці, мы імкнемся стварыць і ўмацаваць міжнародныя сеткі беларускіх НДА, якія ўносяць свой унесак у мірабудаўніцтва праз стварэнне агульных каштоўнасцяў, супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага планавання і зялёнага гарадскога развіцця. Адпаведныя змены не могуць быць ажыццёўлены ў Беларусі зараз з-за рэпресiй i вайны, але мы імкнемся даць навыкі, веды і інструменты актывістам і тым самым унесці свой унесак у дэмакратычныя пераўтварэнні ў сярэднетэрміновай перспектыве.


Удзел бясплатны. Удзельнікам будуць кампенсаваны дарожныя выдаткі ў памеры да 150 еўра, аднак з сумы будзе вылічаны самастойны ўзнос у памеры 30 еўра замест платы за ўдзел. Харчаванне і пражыванне падчас канферэнцыі аплачваецца арганізатарамі. Арганізатары не нясуць адказнасці за візы для ўезду ў Польшчу. Размяшчэнне ў асноўным будзе ў двухмесных нумарах. Павышэнне катэгорыі да аднапакаёвых можна запытаць толькі за свой кошт.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекту «Мэнтарская плятформа для беларускіх грамадзкіх актывістаў» (2022), які рэалізуецца кансорцыюмам арганізацыяў Capacity for Democracy e.V. (Германія), Міжнароднае грамадскае аб'яднанне эколагаў (Беларусь), Украінскі экспертны фонд (Украіна) пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў ФРГ.

Арганізатары

Пры падтрымцы

Подпишись на нашу рассылку

Мы рассылаем только самые интересные новости и события.
© All rights reserved.
Powered by WebPanther.

О проекте

Сайт urbanaid.me создан в рамках проекта «Mentoring Platform for Belarusian Civic Activists» (2022), реализуемого консорциумом организаций Capacity for Democracy e.V. (Германия), International Public Association of Environmentalists (Беларусь), Ukrainian Expert Foundation (Украина) при поддержке Министерства иностранных дел Федеративной Республики Германия.