Стартуе першы набор на адукацыйную праграму і ментарынг у рамках Social Camp

Social Camp – адукацыйна-ментарынгавы доўгатэрміновы праект для беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці краіны і ўмацаванні сувязей з ёй незалежна ад месца пражывання. Арганізатары і арганізатаркі прапануюць анлайн-курсы па сістэме Liberal Arts, а таксама праграму ментарынгу. Набор на абедзве праграмы працягнецца по 13 лістапада бягучага года.

Для каго гэта?

Social Camp адкрыты для ўсіх беларусаў і беларусак, якія імкнуцца атрымаць новыя веды, шукаюць падтрымку ў новай краіне знаходжання і жадаюць пашырыць кола прафесійных кантактаў.

Мэта – стварыць бяспечную прастору для нефармальнай адукацыі і садзейнічаць абмену досведам паміж беларусамі і беларускамі, а таксама падтрымліваць ініцыятывы і праекты, накіраваныя на развіццё лакальных супольнасцяў.

Пра што будуць курсы?

Адукацыйная праграма – гэта дзесяць курсаў гуманітарнага напрамку: сторытэлінг, аргументацыя, сацыяльнае прадпрымальніцтва і інш. Падрабязнасці і рэгістрацыя – па спасылцы.

Які фармат навучання?

Фармат навучання дыстанцыйны, на платформе Moodle. Курсы часткова прадугледжваюць самастойнае праходжанне, а часткова – працу ў групе і з выкладчыкам/выкладчыцай. Кожны курс разлічаны на пяць тыдняў і складаецца з пяці тэматычных модуляў (праходжанне кожнага з іх зойме прыблізна паўтары-дзве гадзіны).

Што такое ментарынг і як ён працуе?

Ментарынг прыдуманы для таго, каб дапамагчы вам ва ўсебаковым развіцці: прафесійным і асабістым. Нашыя ментары і ментаркі — гэта беларусы і беларускі, якія жывуць унутры краіны і за яе межамі, а таксама замежныя эксперты і эксперткі, якія маюць вялікі вопыт працы ў пэўнай прафесійнай галіне. Яны гатовыя дзяліцца сваім вопытам і экспертызай з матываванымі менці, якім патрэбная дапамога (кантактамі, ведамі, парадай).

Удзельнікі і ўдзельніцы адукацыйных курсаў і праграмы ментарынгу, якія маюць канкрэтныя праектныя прапановы і каманды для іх рэалізацыі, змогуць падаць заяўку на фінансавую падтрымку свайго праекта (ад 5 да 20 тысяч еўра) у 2023 годзе.

Хто гэта робіць?

Social Camp — гэта праект Еўрапейскага Саюза, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве ды іншымі партнёрамі.

Усе падрабязнасці – на сайце праекта socialcamp.org  


Подпишись на нашу рассылку

Мы рассылаем только самые интересные новости и события.
© All rights reserved.
Powered by WebPanther.

О проекте

Сайт urbanaid.me создан в рамках проекта «Mentoring Platform for Belarusian Civic Activists» (2022), реализуемого консорциумом организаций Capacity for Democracy e.V. (Германия), International Public Association of Environmentalists (Беларусь), Ukrainian Expert Foundation (Украина) при поддержке Министерства иностранных дел Федеративной Республики Германия.